Прыватнае меркаванне, альбо «услышав травы»

«Канспэкт» 9 кастрычнiка 2002г.

Спэктакль «Спроси когда-нибудь у трав…»Калi я йшоў на «Спроси когда-нибудь у трав…», думаючы пра заняпад культуры i абыякавасць люмпена ды маргiналаў да тэятару, чакаў убачыць паўпустую залю. Калi ўбачыў аншлаг (больш за дваццаць чалавек стаялi), з рэшткамi пессiмiзму падумаў: «Спадзяюся, яны прыйшлi ня толькi з-за танных квiткоў…»

Па заканчэньнi спэктаклю, уражаны й расчулены, пытаюся ў знаёмых: «Ну як?» У адказ амаль заусёды: «Добра, але хутка (мала)»… Мне спэктакль спадабаўся. А на словы: «Гэта несучасна, неактульна», я скажу наступнае: «савецкая ўлада» и «фашызм» - трэш. Калi яго адкiнуць, застануцца простыя чалавечыя пачуццi, думкi, ваганьнi й спакусы. Урэшце рэшт, у кожнага свая ўлада i свой фашызм. Асабiста для мяне, пьеса куды як актуальная: умовы ў якiх мы жывем толькi па форме, а не па зьмесьце адрозьнiваюцца ад тых, i сучасныя сёстры, мацi, дзядзi-цёцi адгаворваюць сваiх «вань» и «люб» ад «ненужных действий». Але напружаннямi маладых мы рухаемся наперад, пачуццi маладых не даюць нам зачарсьцьвець и спынiцца.

P. S. Упершыню гледзячы на «Арт» у меня ўзнiкла думка, што дзесьцi гэта ужо было. Потым зразумеў: маскоускi «Театр на Таганке» часоў Любiмава Высоцкага. Там таксама больш увагi надавалася зьместу, а не форме. Але гэта толькi маё меркаваньне.

Валiк Мажэйка